Азбуку бяспекі вывучалі выхаванцы смаргонскага дзіцячага садка № 15

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 15 г. Смаргоні» прайшоў тэматычны дзень «Азбука бяспекі».

Свет поўны невядомых, незразумелых і таму вельмі прыцягальных рэчаў, з якімі дзеці сутыкаюцца штодзень. Гэты дзень, «Азбука бяспекі», быў арганізаваны для таго, каб даць магчымасць дзецям самім пазнаваць свет, але ў той жа час рабіць гэта без рызыкі для жыцця і здароўя. На працягу дня дзеці ўспаміналі асновы правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспекі і знаёміліся з карыснымі правіламі паводзін у побыце.

Дзень быў насычаным і вельмі цікавым. Выхаванцы даведаліся шмат важнай і цікавай інфармацыі, замацавалі асновы правілаў бяспекі.