Алімпійскі дзень здароўя

Снежнымі зімовымі днямі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава адбыўся дзень здароўя, поўны тэматычных гутарак, гульняў, спартыўных спаборніцтваў.

Самыя старэйшыя выхаванцы выйшлі на зімовую алімпіяду з беларускім сцягам і ўзялі ўдзел у эстафетах. Змагаліся за перамогу тры каманды: “Факел”, “Маланка”, “Дружба”. Дзеці горда пранеслі па стадыёне алімпійскі агонь, з задавальненнем праехалі на зімовай калясніцы, зладзілі камандны салют.

Эстафеты ўтрымлівалі элементы спартыўных гульняў: хакея, біятлона, фігурнага катання. Дзеці выдатна спраўляліся з заданнямі, былі актыўныя, зацікаўленыя. Як і на любых спаборніцтвах, эстафеты ацэньвала журы, ўзнагароджвала пераможцаў, уручала медалі на п’едэстале і жадала дзецям далейшых перамог.

Да алімпійскіх гульняў у дзіцячым садзе была праведзена папярэдняя работа з дзецьмі. Выхаванцы пазнаёміліся з беларускімі спартсменамі, алімпійскімі чэмпіёнамі і ўдзельнікамі зімовай Алімпіяды 2018 года. Разам з бацькамі дзеці зрабілі індывідуальныя візіткі пра тое, як яны ўзімку актыўна праводзяць час.

Сярод бацькоў быў праведзены конкурс “У якім відзе спорту я бачу сваё дзіця”. Лепшай адзначана работа пад слоганам: «Домрачева и я, ну, и чем мы не друзья!».

 

Настаўніцкая газета