Запрашаем да ўдзелу ў абласным конкурсе буктрэйлераў “Чытаем беларускіх песняроў”

Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” запрашае вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі прыняць удзел у абласным конкурсе буктрэйлераў “Чытаем беларускіх песняроў”.
Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і ў сувязі са 135-годдзем з дня іх нараджэння.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выканаць творчую работу – буктрэйлер. Буктрэйлер – невялікі відэаролік, складзены па матывах прачытанай кнігі або твора. Стварэнне буктрэйлера – гэта сучасны тэхнічны спосаб прадстаўлення кнігі; анатацыя кнігі ў відэафармаце; рэклама, якая павінна здзіўляць, прыцягваць увагу да фактаў, сюжэтнай лініі, персанажаў з выкарыстаннем спецэфектаў, мастацкіх сродкаў выразнасці.
Для гэтага неабходна падаць заяўку ў аргкамітэт. Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі і работы прымаюцца да 31 кастрычніка 2017 года. Падвядзенне вынікаў – да 15 лістапада 2017 года.
Падрабязней з умовамі правядзення конкурса і патрабаваннямі да творчых работ можна пазнаёміцца ў палажэнні.