Як святкавалі 135-годдзе з дня нараджэння Якyба Кoлacа ў яслях-садзе №8 ў горадзе Смаргоні

2017 год азнаменаваны юбілеем вялікага песняра беларускага народа, паэта, празаіка, драматурга, вучонага, класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. 3 лістапада адзначаецца яго 135-годдзе.

У яслях-садзе № 8 адбылася музычна-літаратурная вечарына для дзяцей старэйшага ўзросту “Якуб Колас — дзецям” пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка А.Варанковай.

Святочна ўпрыгожаная зала адразу запрасіла нашых выхаванцаў і іх бацькоў у чароўны свет беларускай культуры. Падрыхтаваная палічка з выставай кніг беларускага паэта, сына беззямельных сялян, які амаль 30 гадоў свайго жыцця прысвяціў педагагічнай працы, абудзіла цікавасць у дзяцей. Яны натхнёна чыталі вершы аўтара,спявалі песні, складзеныя па яго вершах. З мультымедыйнай прэзентацыі выхаванцы даведаліся пра тыя мясціны, якія названы ў гонар любімага дзецьмі дзядзькі Якуба.

Найлепшай крыніцай для выхавання маладога пакалення лічыў Якуб Колас фальклорныя творы. І нашы выхаванцы з зацікаўленасцю адгадвалі “Загадкі з градкі”, гулялі ў інтэрактыўную гульню “Садавіна і агародніна” разам з госцем, які завітаў да іх на свята – сімвалам беларускай прыроды – Буслам. Выхаванцы падрыхтавалі для свайго сябра з “птушынага свету” ў падарунак малюнкі з выявамі роднай прыроды, выступленне аркестра музычных інструментаў, прыгожы танец з гармонікамі “

Вядома, што народны паэт Якуб Колас дапамагаў выхаванцам дзіцячых дамоў. І дзеці вельмі любілі дзядзьку Якуба. Сведчаннем таму з’яўляюцца надзвычай шчырыя лісты, напісаныя дзіцячым почыркам, а таксама ручнік, вышыты выхаванцамі мінскага палаца піянераў. Як напамінанне аб гэтых чароўных падарунках, нашы выхаванцы выканалі танец з ручнікамі “Хлеб ды соль”.