У госці да Васілінкі…

Любоў да Радзімы, разуменне непаўторнасці і багацця культурных традыцый адыгрывае велізарную ролю ў станаўленні асобы дзіцяці. 2018-ы — Год малой радзімы. З гэтай нагоды ў яслях-садзе № 33 Ліды ў летні перыяд быў рэалізаваны адукацыйны праект “Васілёк, васілёк — цудоўная кветачка”.

У рамках праекта праведзена мерапрыемства “У госці да Васілінкі” для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп. Дзеці спявалі песні на беларускай мове (“Васілёк” Я. Жабко, “Купалінка”), гулялі ў беларускія народныя гульні (“Грушка”, “Ручаёк і возера”, “Бульба”, “Адшукай пару”), танцавалі з вяночкамі пад беларускую народную музыку, ігралі на беларускіх музычных інструментах.

Беларускія народныя песні, гульні, праслухоўванне музыкі спрыяюць выхаванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятызму, любові і павагі да роднай культуры, да традыцый і звычаяў свайго народа.

«Настаўніцкая газета»