17 сакавіка 2018 года ў Гродзенскім дзяржаўным абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў фінал абласнога этапу рэспубліканаскага конкурсу фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае”.
У аргкамітэт было прадстаўлена 15 відэаматэрыялаў з 9 раёнаў вобласці, якія ўяўлялі сабой відэапрэзентацыі свят і абрадаў: “Гуканне вясны”, “Калядкі”, “Багач”, “Уваходзіны”, “Папрадухі”, “Вялікдзень”, “Масленіца”, “Хрэсьбіны”, “Беларускае вяселле”, “Дзяды”. Не гледзячы на вялікую колькасць і разнастайнась матэрыялаў, у фінале конкурсу пашанцавала выступіць толькі траім лепшым фальклорным калектывам, якія акунулі гледачоў у таямнічыя скарбы мінулага.
Па рашэнню журы пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу сталі наступныя фальклорныя калектывы:
I месца – узорны фальклорны калектыў “Васілёчкі” ДУА “Гродзенскі РЦТДзМ”;
II месца – фальклорны калектыў “Забаўлянка” ДУА “Ладзеніцкі” ВПК дзіцячы сад-базавая школа” Навагрудскага раёна;
III месца – фальклорны калектыў «Талака», “ДУА “Гімназія №7 г. Гродна».
Усе пераможцы прымуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу фальклорных каллектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае”, які адбудзецца ў УА «НДзААЦ» «Зубраня».
Віншуем пераможцаў і жадаем ім поспехаў!