Раённы этап “Галасы гісторыі”…

26 лютага 2019 года на базе раённага рэсурснага цэнтра по гісторыі (ДУА “Сярэдняя школа № 32 г. Гродна”) з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, уменняў і навыкаў захавання гістарычнай памяці, умення прагназаваць сваю будучыню і будучыню сваёй малой радзімы, усведамленне сябе часткай роднага краю праведзены  раённы этап  X абласнога краязнаўчага конкурса “Галасы гісторыі”.

У конкурсе прымалі ўдзел вучні 9-11 класаў 14 ўстаноў адукацыі.

Усе этапы конкурса спрыялі развіццю кругагляду навучэнцаў, паглыбленню ведаў аб мінулым сваёй краіны: віктарына “Гродзеншчына ў 1801-1917 гг.”, імправізаваная вандроўка   “Дарогамі Першай сусветнай”, творчае прадстаўленне знакамітай сядзібы Гродзеншчыны “Гістарычныя сядзібы” (хатняе заданне).

Пераможцамі конкурса сталі 2 каманды – навучэнцы ДУА “Гімназія № 6 г. Гродна” і ДУА “Сярэдняя школа № 32 г. Гродна”. Удзельнікі  набралі аднолькавую колькасць балаў.

Пераможцы ўзнагароджаны сертыфікатамі на наведванне ДУК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.

Віншуем пераможцаў!