Праздничные елки в школах-интернатах

Юныя жыхары Прынёмання гэтымі днямі працягваюць атрымліваць навагоднія падарункі ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Па традыцыі, асаблівая ўвага надаецца тым, хто сустракае казачнае свята не ў сям’і. Візіты ў сацыяльныя ўстановы і школы-інтэрнаты ў пераднавагоднія дні актыўна ладзяцца па ўсім рэгіёне. Так дабрачыннае свята з удзелам старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Краўцова прайшло ў Панямунскім дзіцячым доме.

Телерадиокомпания «Гродно»