Питание в школе

Медыкі вобласці заклапочаны павелічэннем колькасці дзяцей з надмернай вагой, атлусценнем і распаўсюджанасцю цукровага дыябету. Па апошніх дадзеных, кожны чацвёрты непаўнагадовы жыхар рэгіёна мае лішнюю масу цела. Агульная колькасць пастаўленых на ўлік ў абласны эндакрыналагічны дыспансер — амаль тры сотні школьнікаў і дашкалят. Першапрычынамі праблем дзіцячага здароўя медыкі называюць усё тыя ж: неправільнае харчаванне і маларухомы лад жыцця. Пераламіць сітуацыю магчыма толькі комплексна. Адзін з падыходаў – арыенцір на здаровае харчаванне. Да прыкладу, сталовымі навучальных устаноў прадугледжана скарачэнне цукру ў рацыёне школьніка на 20-30%, а таксама адмову ад смажанай ежы.

Телерадиокомпания «Гродно»