Первый профильный оздоровительный лагерь «ПрофСтарт» завершил работу

Першы профільны аздараўленчы лагер “ПрафСтарт” завяршыў работу. Дзевяць дзён у кругласутачным летніку на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі правялі каля 100 школьнікаў з усёй вобласці. З выбарам будучай прафесіі гэтыя дзесяцікласнікі вызначыліся, калі пайшлі вучыцца ў аграрныя і педагагічны класы.