Пабудавалі снежную крэпасць

Калі выпадае снег, наш дзіцячы сад ператвараецца ў сапраўдную зімовую казку.

Зіма — непаўторная, казачная пара года, асабліва для дзяцей. Бо толькі ўзімку можна катацца на санках, лыжах, каньках, гуляць у снежкі, ляпіць снежную бабу, майстраваць велізарныя снежныя крэпасці.

І ўсе дружна ўзяліся за работу: і выхавальнікі, і дзеці. Спачатку збіралі рыдлёўкамі снег у кучы, затым фарміравалі пабудовы, залівалі вадой і размалёўвалі фарбамі. Ляпілі жывёл, агародніну, садавіну, выкарыстоўваючы пясочныя формы, вядзерцы. На ўчастку з’явіліся снегавікі, снежныя крэпасці, лабірынты.