“Мае ўсе думы звязаны з табою…”, або Году малой радзімы прысвячаецца

Ужо два гады запар настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №23 г. Гродна” Валюлік Марыана Станіславаўна прымае ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Тэарэтычныя і практычныя напрамкі развіцця турызму і рэкрэацыі ў рэгіёнах Украіны”, якая праходзіць у г. Крапіўніцкі.

З’яўляючыся прыхільнікам актыўнага адпачынку і аматарам вандровак па родным г. Гродна і яго ваколіцах, у красавіку 2019 года Марыана Станіславаўна вырашыла пашырыць межы сваіх падарожжаў і расказаць аб іх, а таксама запрасіць у гасцінны Гродна замежных сяброў.

На старонках свае працы настаўніца расказала пра магчымасці турызму на сваёй малой радзіме, чым выклікала ўдзячнасць журы канферэнцыі. Яе праца  надрукавана ў зборніку V міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, а ўдзел адзначаны сертыфікатам.

Марыана Станіславаўна спадзяецца, што ўдзел у НПК стане для яе традыцыйным і дасць магчымасць яшчэ  больш праславіць сваю радзіму.