Конкурс буктрэйлераў “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і дзяржаўнай установай адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” падведзены вынікі абласнога конкурсу буктрэйлераў “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, прысвечанага Году малой радзімы.

На конкурс было прадстаўлена больш за 100 буктрэйлераў з 17 раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама з 23 устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Конкурс праводзіўся ў трох намінацыях.

Буктрэйлеры выкананы ў розных жанрах: мультфільм, анімацыя, слайд-шоу, відэафільм, відэапастаноўка, рэкламны ролік.

Аўтары звярталіся як да творчасці класікаў беларускай літаратуры, жыццё і творчасць якіх звязана з Гродзеншчынай, А.Міцкевіча (па творах “Гражына”, “Свіцязь”), Я.Брыля (па творы “Memento mori”), У.Караткевіча (па творах “Нямоглы бацька”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Дзікае паляванне караля Стаха”), В.Быкава (па творах “Жураўліны крык”, “Знак бяды”), Ф.Багушэвіча (па зборніку “Мая дудка”), Д. Бічэль-Загнетавай (па вершах “Роднае слова”, “Каложа”, “Снапок”, “Лёс”), Л.Дайнекі (па рамане “Жалезныя жалуды”), У.Ліпскага (па кнізе “Вясёлка над Нёманам”) і інш., так і да творчасці пісьменнікаў-землякоў, якія пішуць на беларускай мове, Ніны Рыбік (па кнізе “Свае і чужыя”), Ганны Скаржынскай-Савіцкай (па кнізе “Казкі-чамучкі”), Алены Руцкай (па вершы “Школьныя ўсмешкі”), Васіля Супруна (па кнізе “Дзеі над Шчарай”), Пятра Шаколы, Міколы Іваноўскага (па зборніку вершаў “Пяром і сэрцам”), Рычарда Бялячыца (па зборніку вершаў “Вяртанне пчалы”) і іншых.

Конкурс спрыяў папулярызацыі чытання твораў, кніг беларускіх класікаў, пісьменнікаў-землякоў сярод моладзі праз выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Сардэчна віншуем пераможцаў!

І намінацыя

ІІ намінацыя

ІІІ намінацыя