Гадзіна КОДзіць – вучням не пашкодзіць!

Інфармацыйныя тэхналогіі ўсё часцей сустракаюцца ў нашым жыцці. І кім бы не сталі нашыя дзеці ў будучыні, магчымасць дабіцца поспеху будзе шмат у чым залежаць ад разумення таго, як працуюць высокія тэхналогіі. Менавіта таму кожны год у снежні праходзіць сусветная акцыя «Гадзіна кода», накіраваная на папулярызацыю вывучэння інфарматыкі і праграмавання. Удзел у праекце дазваляе пазнаёміцца ​​з ІТ-прафесіямі, якія ўжо сёння ўвайшлі ў лік найбольш запатрабаваных на рынку працы. У гэтым годзе ўпершыню да праекта далучыўся калектыў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №23 г. Гродна», так як у апошнія гады вучні ўсё часцей захапляюцца праграмаваннем, і гэты попыт трэба падаграваць і матываваць. Падчас акцыі разам з мільёнамі школьнікаў ва ўсім свеце нашыя дзеці прысвяцілі адну гадзіну ў дзень вывучэнню інфарматыкі, а таксама пазнаёміліся з перспектывамі, трэндамі і кар’ернымі магчымасцямі ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

З 3 па 9 снежня школьнікі ўдзельнічалі ў мерапрыемствах акцыі. Рэклама праекта пачалася задоўга да яго правядзення, таму дзеці з нецярпеннем чакалі гэты унікальны тыдзень. Мэта «Гадзіны кода» у нашай школе — не навучыць вучняў стаць экспертамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій за адну гадзіну, а даказаць, што праграмаванне — гэта вясёлы і творчы працэс, і яно даступна для ўсіх узростаў, для ўсіх школьнікаў, незалежна ад іх ўзроўня ведаў. У рамках акцыі вучням расказвалі аб прафесіі праграміста, пра тое, як ствараюцца кампутарныя праграмы і чаму трэба гэта ведаць, нават калі ты не збіраешся працаваць у гэтай сферы. Школьнікам наглядна дэманстравалі, што інфармацыйныя тэхналогіі — гэта інструмент стварэння будучыні і нязменны памочнік людзей. Вучні знаёміліся з новымі тэхналогіямі, а таксама спрабавалі заняцца праграмаваннем. Усе заняткі праводзіліся ў лёгкай і цікавай форме, так што прыняць удзел у акцыі змаглі нават самыя малодшыя школьнікі. У гэтым годзе ў праекце прынялі ўдзел усе вучні з 5 па 11 клас — у рамках ўрока інфарматыкі, а малодшыя школьнікі — на пазакласных занятках. На уроках дзецям быў паказаны ролік, у якім яны пазналі знаёмых герояў з інтэрнэту. Разам з настаўнікамі абмяркоўваліся важныя паняцці «мова», «код», «алгарытмы», «прафесія праграміста». І, вядома, кожны вучань паспрабаваў сябе ў ролі стваральнікаў кода, выконваючы заданні на трэнажоры.

Штодня мерапрыемства акцыі асвячалася на школьным сайце. Настаўнікам былі прадстаўлены спасылкі на сучасныя метадычныя матэрыялы, якія дапамагаюць падрыхтаваць і правесці цікавы і насычаны ўрок.

У рамках тыдня праводзілася шмат цікавых і запамінальных мерапрыемстваў.

3 снежня адбылося адкрыццё тыдня інфарматыкі. Для школьнікаў малодшых класаў былі праведзены міні-конкурсы па інфарматыцы «Лічбадум», «Мастак», «Угадайка», «Кемлівасць», накіраваныя на папулярызацыю вывучэння інфарматыкі і праграмавання. Для вучняў 9-ых класаў быў праведзены ўрок «Падарожжа на востраў дзесяці пальмаў», дзе вучні ў гульнёвай форме пазнаёміліся з паняццямі «кадаванне» і «дэкадаванне», адпрацавалі атрыманыя веды на практыцы.

4 снежня (менавіта ў гэты дзень адзначаецца дзень інфарматыкі) для ўсіх вучняў школы быў праведзены унікальны ўрок «Гадзіна кода», на якім школьнікам усіх узростаў паспрабавалі растлумачыць, што ў праграмаванні няма нічога складанага і асвоіць яго асновы можа кожны жадаючы. Для вучняў 6-ых класаў была праведзена віктарына «Падарожжа з Інфазнайкай», у якой каманды падарожнічалі па краіне Інфарматыка. Ім трэба было наведаць станцыі «Рэбусную», «Загадкавую», «Тэхнічную» і іншыя.

5 снежня для вучняў 9-ых класаў прайшоў «Турнір інфарматыкаў «Час КОДзіць». Для малодшых школьнікаў быў арганізаваны конкурс малюнкаў «Кампутар у маім жыцці».

6 снежня ў школе прайшла алімпіяда па інфарматыцы. Для навучэнцаў 8-ых класаў была праведзена гульня «І зноў дваццаць пяць», дзе школьнікі выконвалі заданні па інфарматыцы рознай ступені складанасці: лагічныя, матэматычныя, расшыфроўка блок-схем, рэбусаў …

7 снежня вучні 10, 11-ых класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «Інтэлектуальнае кафэ», накіраваную на пашырэнне кругагляду вучняў у галіне інфарматыкі.

8 снежня адбылося закрыццё тыдня. Самыя актыўныя вучні атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў «Гадзіны кода 2018».

Удзел у акцыі «Гадзіна кода» — гэта ўнікальны шанец для кожнага школьніка адчуць сябе часткай вялікай і значнай падзеі, заявіць аб сваіх здольнасцях, усвядоміць важнасць вывучэння інфарматыкі для свайго поспеху ў будучыні, на працягу адной гадзіны паспрабаваць авалодаць асновамі праграмавання ў простай, займальнай форме і даказаць сабе і навакольным, што праграмаванне даступна і цікава. Дадзеная акцыя падтрымала нашых дзяцей у імкненні да новых ведаў. Мы спадзяемся, што сістэматычнае правядзенне такіх мерапрыемстваў дазволіць каму-небудзь з нашых вучняў стаць у будучыні вядучым праграмістам або кіраўніком буйной кампаніі, стварыць свой паспяховы ІТ-прадукт, адкрыць уласны ІТ-бізнэс, стаўшы ў адзін шэраг з EPAM, Viber, Wargaming і шматлікімі іншымі сусветна вядомымі беларускімі ІТ-кампаніямі.