Физическое воспитание в школах региона

Факультатыў па спартыўным арыентаванні, развіццё зімовых відаў спорту і дасканалы адбор таленавітых школьнікаў для заняткаў спортам. Задачы на новы навучальны год, якія тычацца фізічнай культуры, на адмысловым семінары ў Гродне абмеркавалі спецыялісты аддзелаў адукацыі з усіх раёнаў вобласці. Галоўная мэта – стварыць неабходныя умовы для якаснага фізічнага развіцця школьнікаў, а таксама знайсці новыя падыходы ў рабоце, каб зацікаваіць хлопчыкаў і дзяўчат.