Дзецям аб бяспецы

Педагогі і выхаванцы ясляў-сада № 4 Навагрудка прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага фестывалю “Бяспечнае дзяцінства”.

Конкурсныя мерапрыемствы абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю былі прадстаўлены ў намінацыях “Куток бяспекі”, “Ганарымся, што навучылі”, “Дыдактычная гульня”, “Азбука бяспекі”.

У намінацыі “Куток бяспекі” быў прадстаўлены пакой бяспекі, абсталяваны для арганізацыі адукацыйнага працэсу па фарміраванні культуры бяспечнай жыццядзейнасці. Педагогі тут не проста знаёмяць выхаванцаў з небяспечнымі сітуацыямі, але і вучаць дзяцей, як правільна сябе паводзіць, і робяць гэты працэс больш цікавым і займальным дзякуючы тэматычнаму ілюстрацыйнаму і гульнявому матэрыялу.

У намінацыі “Дыдактычная гульня” выхавальнік дашкольнай адукацыі С.І.Галоўчыц і выхаванцы старшай групы прадставілі дыдактычныя гульні “Дзецям аб бяспецы”, “Чароўная паляна”, “Піраміда бяспекі”, якія накіраваны на фарміраванне асноў бяспечнай жыццядзейнасці дома, на прыродзе, на вадаёме, у грамадскіх месцах.

Выхаванцы старшых груп і музычны кіраўнік С.В.Савіцкая паказалі тэатралізаванае прадстаўленне “Запалкі дзецям не цацкі!”, якое вучыць  дзяцей правільна паводзіць сябе пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі — пажару.

Прысутнічалі супрацоўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўленне МНС Т.К.Яскевіч і А.І.Булай, галоўны спецыяліст аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыкамітэта А.Л.Кухта, метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі С.А.Абрамчык, начальнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях У.С.Свірыд.