АБЛАСНЫ КОНКУРС БУКТРЭЙЛЕРАЎ “МОЙ РОДНЫ КУТ, ЯК ТЫ МНЕ МІЛЫ…”

У снежні 2018 года пройдзе абласны конкурс буктрэйлераў «Мой родны кут, як ты мне мілы…”, прысвечаны Году малой радзімы. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры праз рэкламаванне твораў (паэтычных, празаічных, драматычных, публіцыстычных), зборнікаў твораў як сучасных мясцовых паэтаў, пісьменнікаў, публіцыстаў, так і класікаў беларускай літаратуры, жыццё і творчасць якіх звязана з Гродзеншчынай, выхавання ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.

Падвядзенне вынікаў плануецца да 25 снежня 2018 года.

З вынікамі можна будзе пазнаёміцца на сайце Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.