Мерапрыемства адбывалася ў гасцінным горадзе Маладзечна, на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік»
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 5 каманд з Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай абласцей і каманда горада Мінска.
Спартсмены спаборнічалі ў канструяванні, вырабе, арганізацыі запуску і пілатаванні (для радыёкіраваных) мадэляў ракет і ракетапланаў.Для перамогі спартсменам неабходна было як мага бліжэй прызямліць свае авіямадэлі да пасадкаваму крузе. Апоўдні пачалася самая відовішчная частка спаборніцтваў: запуск ракет-копій рэальна існуючых касмічных караблёў. Не гледзячы на дрэнныя ўмовы надвор’я: дождж і моцны вецер, усё гэта не перашкодзіла спартсменам запусціць у паветра вышынныя копіі ракет.
На гэтым этапе патэнцыйны пераможца — «ракетчык» павінен дасягнуць найбольшай вышыні. Для яе вызначэння ў корпус ракеты усталёўваецца альтыметр — прыбор для вымярэння вышыні над узроўнем мора.
Спаборніцтвы праходзілі ў 5 класах мадэляў.
Паспяховым стаў удзел каманды нашай Гродзенскай вобласці — 1 месца ў камандным заліку.
Пераможцаў і прызёрамі спаборніцтваў сталі:
У класе мадэляў на працягласць палёту з ротарам S-9A:
3 месца — Руткоўскі Ілья
У класе мадэляў-копій ракет на рэалізм палёту S-7:
1 месца — Лобач Міхаіл;
2 месца — Ліпай Ганна
У класе мадэляў ракет на працягласць палёту са стужкай
S-6А:
1 месца — Пранюк Барыс
У класе мадэляў планёраў з паскаральнікамі на працягласць палёту S-4A:
1 месца — Ліпай Ганна;
3 месца – Руткоўскі Ілья
Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў, жадаем далейшых перамог на чэмпіянатах і першынствах па ракетамадэльным спорце!