Яраслаў Мешчаракоў, вучань IV «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 39 г. Гродна», заняў ІІ месца у фінале Нацыянальнага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які адбыўся 1 верасня 2018 года ў сталіцы Дня пісьменства 2018 — горадзе Іванава. У падарунак Яраслаў атрымаў пуцёўку ў НДЦ «Зубронак».
Віншуем з перамогай Яраслава, яго бацькоў і настаўніцу Бярнэй Э.М.!
Жадаем творчых поспехаў!
Яраслаў Мешчаракоў, удзельнік Нацыянальнага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»:
З маленства я вельмі любіў слухаць, калі бабуля расказвала мне вершы перад сном. Яшчэ здзіўляўся: усім песні спяваюць, а мне вершы. Нават помню адзін.
«Хэй, мой конік.
Хэй, мой сівы,
Танканогі, даўгагрывы.
Галавою трасяні, капытамі зазвіні.
І далёка, мілы мой, паімчымся мы з табой».