Вялікае прыбіранне малой радзімы

Любоў да радзімы пачынаецца з навядзення парадку на роднай зямлі. У Год малой радзімы кожнаму хочацца, каб яго мясцовасць выклікала захапленне. А для гэтага трэба прыкласці пэўныя намаганні. Ад душы, ад усяго сэрца.

Дружна і весела прайшоў дзень у яслях-садзе № 13 Смаргоні. Летні сонечны дзень падарыў педагогам і дзецям шмат яркіх уражанняў ад сумеснай працы па навядзенні парадку на тэрыторыі роднага куточка. З самага ранку кіпела работа. Справа знайшлася кожнаму. Працавалі арганізавана, дружна, зладжана і добрасумленна.

Дарослыя абкопвалі дрэвы, разбівалі новыя клумбы і прыводзілі ў парадак існуючыя, высаджвалі кветкі, падразалі кусты, а дзеці прыбіралі смецце, галінкі, палівалі грады. За кожнай групай замацавана свая града, дзе вырошчваюць агародніну.

Дзеці ўбачылі, што праца можа быць не проста цікавая. Стварыць прыгажосць вакол сябе няцяжка. Гэта дапамагае фарміраваць працоўныя навыкі і экалагічныя паводзіны дзяцей, якія вучацца гаспадарыць на зямлі, спасцігаюць раслінны свет.

Пасля працоўнай акцыі наша ўстанова стала самай прыгожай у горадзе. Прыемна радуюць вока акуратныя газоны. Дзякуючы сумеснай працы, малая радзіма стала ўтульнай і непаўторнай.

«Настаўніцкая газета»