Ушанаванне медалістаў і пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах на Астравеччыне

Добрай традыцыяй на Астравеччыне стала ўшанаванне медалістаў і пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, а таксама педагогаў, якія знайшлі шлях да кожнага дзіцяці і абудзілі ў іх смагу ведаў, і правядзення раённай цэрымоніі узнагароджвання «Трыумф розума і таланта» 8 чэрвеня 2018 года. Калі ёсць такія таленавітыя дзеці, як вучні устаноў адукацыі Астравецкага раёна – старанныя, якія спазналі смак спаборніцтва і перамогі, можна быць спакойным за будучыню нашай малой радзімы і Рэспублікі Беларусь у цэлым. Яны абавязкова даб’юцца поспеху на любым грамадска значным попрышчы і павядуць за сабой іншых! Мы ўскладаем вялікія надзеі на творчы патэнцыял падрастаючага пакалення!

Словы падзякі з вуснаў старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэту былі адрасаваны і педагогам, якія аддана і старанна працуюць штодня і сеюць добрае і разумнае.

Адораная моладзь – наш залаты фонд. Іх дасягненні – наша агульная радасць. Няхай разам з поспехамі дзяцей кожны бацькоўскі дом напаўняецца шчасцем, а сэрца гонарам за іх.

І мы ўпэўнены, што менавіта ў год святкавання 550-годдзя горада Астраўца, бясконцая семесная праца бацькоў і педагогаў і імкненне да ведаў нашых дзяцей стануць залогам перспектыўнага і паспяховага развіцця нашага рэгіёна.