Стартаваў трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання

Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартаваў у Беларусі. Ён будзе праходзіць у рэжыме анлайн. Для ўдзелу ў РТ трэба зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Такую практыку ў нашай краіне выкарыстоўваюць упершыню. Па ранейшаму, праверыць свае веды можна будзе па ўсіх 15-ці прадметах. Працягваецца і рэгістрацыя на ЦТ. Па апошніх дадзеных, стартуе яно 25 чэрвеня. Графік рэгістрацыі застаецца нязменным.

Телерадиокомпания «Гродно»