Прыўзняты настрой, эмацыянальная ўзрушанасць і пазітыў панавалі ў сярэдняй школе №32 г. Гродна

У сярэдняй школе №32 г. Гродна адбылося незвычайнае свята нацыянальных культур «Беларусь сярод народаў», якое захапіла ўсіх прысутных сваёй самабытнасцю, непаўторным каларытам не толькі нашай краіны, але і іншых народаў свету.  У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 1-5 класаў.Завочнае падарожжа пачалося са знаёмства з культурай, традыцыямі і звычаямі самых розных краін: Расіі, Японіі, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі, Грэцыі, Егіпта і, безумоўна, Беларусі. Госці свята змаглі пачаставацца  традыцыйнымі стравамі, прыняць удзел у конкурсах,  інтэрактыўных  гульнях, больш грунтоўна пазнаёміцца з адметнасцю, непаўторнасцю кожнай краіны.

У беларускага паэта Генадзя Бураўкіна ёсць такія радкі:

Мы ўсім  сваёй гасціннасцю вядомы,

Мы беларусы, мы народ такі….

У гэтым  змаглі пераканацца ўсе госці свята, калі іх запрасілі да “беларускага стала”, які быў самым шчодрым і самым багатым. Самая ганаровая місія прадставіць сваю краіну была ўскладзена на вучняў беларускамоўных класаў.

Завяршылася свята вялікім  гала-канцэртам.  У актавай зале гучалі песні на самых розных мовах, зачароўвалі самабытныя танцы розных краін. Удзельнікі канцэрта як мага лепш стараліся паказаць культуру сваёй краіны.

Каб любіць Беларусь нашу мілую

Трэба ў розных краях пабываць…

Пазнаёміўшыся з культурамі самых розных краін свету, вучні і госці сярэдняй школы № 32 г.Гродна яшчэ раз пераканаліся, што культура роднай Беларусі займае пачэснае месца сярод іншых культур свету.