Научно-практическая краеведческая конференция учащихся «Край Гарадзенскі»

ІV абласная адкрытая навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя “Край Гарадзенскі”

У  адпаведнасці з планам упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” на 2017 год 22 красавіка адбылася ІV абласная адкрытая навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя “Край Гарадзенскі”.  Каля 200 навучэнцаў устаноў адукацыі  Гродзенскай вобласці  прадставілі свае работы ў 27 секцыях розных накірункаў.

Арганізацыя канферэнцыі і змест прац яе ўдзельнікаў паказалі, што дадзеная форма дадатковай  адукацыйнай дзейнасці набывае ўсё большую падтрымку сярод настаўнікаў і вучняў школ вобласці. Назіраецца рост якасці даследчых матэрыялаў вучняў, пераважная колькасць якіх выканана на беларускай мове.Тэматыка прадстаўленых матэрыялаў адлюстроўвае вельмі шырокі спектр краязнаўчых даследаванняў, які ахапіў каля двух дзесяткаў адгалінаванняў краязнаўчых ведаў.

Найбольшай актыўнасцю удзелу ў канферэнцыі і якасцю напісання і прадстаўлення даследчых работ выдзяляліся навучэнцы з устаноў адукацыі Слонімскага, Свіслацкага, Ашмянскага, Мастоўскага, Дзятлаўскага, Гродзенскага раёнаў, а таксама Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г.Гродна.   Па выніках другога тура канферэнцыі амаль усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені.