Конкурс ідэй для беларускіх старшакласнікаў “Першыя”

Кампанія А1, пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у 2019/2020 навучальным годзе рэалізуе праект “Першыя”. У рамках праекта праходзіў агульнарэспубліканскі конкурс ідэй для навучэнцаў ІХ-ХІ класаў у чатырох напрамках: тэхналогія, культура, інклюзія і экалогія. Удзельнікам конкурсу неабходна распрацаваць ідэю праекта ў адным з гэтых напрамкаў і прадставіць яго ў выглядзе публічнага выступлення ў фармаце навуковых канферэнцый TED.

Нарэшце сталі вядомыя імёны фіналістаў праекта “Першыя”. Арганізатары конкурсу атрымалі больш за сотню ролікаў з арыгінальнымі ідэямі і цікавымі праектамі. Журы было вельмі складана зрабіць выбар. На жаль, месцаў у фінале ўсяго 10.

Навучэнка ХІ класа дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа” Смаргонскага раёна Янголь Кацярына таксама прыняла ўдзел у конкурсе з праектам “Танцы на Крыўлянцы” і прайшла ў фінал конкурсу.

Галоўная ідэя праекта – раскрыць і зберагчы хараство прыроды Малой радзімы, а таксама натхніць іншых на захаванне прыроды свайго краю.

“На першым этапе мы распавядаем мясцовым пра важнасць клопату аб наваколлі, знойдзем аднадумцаў. Пасля ўсе разам выйдзем на ачыстку ракі ад смецця. А напрыканцы зладзім “Танцы на Крыўлянцы!”- паведаміла Кацярына.

Віншуем навучэнку нашай установы! Хутка яна пазнаёміцца з ментарамі і пачне рыхтавацца да свайго выступлення на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ДУА“Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа”
Варыцкая Таццяна Станіславаўна