I абласны фестываль – конкурс “Фэст народнага танца — 2018

1C9A0015

Перастук абцасаў, заліхвацкія “э-эх!”, поўная зала гледачоў — жыва, ярка, каларытна ў Воранаве прайшоў I абласны фэст народнага танца.

Воранаўшчына гасцінна прымала ўдзельнікаў. Гледачоў і юных танцораў прывіталі і выказалі надзею на адкрыццё новых талентаў старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў А.Я. Ганевіч і начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Т.В. Асмалоўская.

1C9A00191C9A00241C9A0034

Пераможцамі сталі:

Намінацыя “Народны танец” (10 – 13 гадоў):

I ступень – ансамбль танца «Задорынка», кіраўнік Іваноўская В.Я., ДУА “СШ №7 г.Гродна”;

II ступень – узорны ансамбль танца “Радунскія салавейкі”, харэограф Стацэнка А.А., кіраўнік Габіс Ф.Ф., ДУА “Радунская СШ”, Воранаўскі раён;

III ступень – ансамбль танца “Вясёлка”, кіраўнік Радчанкова Т.М., ДУА “Гімназія г.Смаргоні”.

Намінацыя “Народна — сцэнічны танец”                        (10 – 13 гадоў):

II ступень – танцавальны калектыў “Праменьчык”, кіраўнік Пуйдак Л.М., ДУА “Лідскі “РЦТДзМ”:

III ступень – узорны ансамбль танца “Свіцязяначка”, кіраўнік Апалонік Г.А., ДУА “Навагрудскі РЦТДзМ”;

III ступень – харэаграфічны калектыў “FLASH”, кіраўнік Андрэева А.А., ДУА “ЦТДзМ “Прамень” г.Гродна”.

Намінацыя “Традыцыйны фальклорны танец”      (10 – 13 гадоў):

II ступень – танцавальны калектыў “Рэчанька”, кіраўнік Шэлястовіч І.М., ДУА “Мастоўскі РЦТДзМ”, ДУА “Азёркаўская СШ”, Мастоўскага раёна;

III ступень – танцавальны калектыў “Бліскавічка”, кіраўнік Турук А.Т., ДУА “Слонімскі РЦТДзМ”

Намінацыя “Народны танец” (14 — 18 гадоў):

II ступень – узорны ансамбль танца “Радунскія салавейкі”, кіраўнік Габіс Ф.Ф., ДУА “Радунская СШ”, Воранаўскі раён;

III ступень – узорны ансамбль танца “Свіцязяначка”, кіраўнік Апалонік Г.А., ДУА “Навагрудскі РЦТДзМ”;

Намінацыя “Народна — сцэнічны танец”                        (14 – 18 гадоў):

I ступень – узорны ансамбль танца “Вярбіначка”, кіраўнік Новікава Т.А., ДУА “Гімназія №5 г.Гродна”;

Намінацыя “Традыцыйны фальклорны танец”       (14 – 18 гадоў):

I ступень – калектыў ДУА “Пяляская СШ  з навучаннем на літоўскай мове”, кіраўнік Афоніна Альміна”;

II ступень – узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка”, кіраўнік Дудзінская К.В., ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі – сад –СШ”, Смаргонскі раён.

Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў!

1C9A00251C9A00261C9A00271C9A0028

На першы погляд лёгкія рухі танцораў, безумоўна, патрабуюць сур’ёзнай фізічнай падрыхтоўкі, штодзеннай працы і вялікага артыстызму. Конкурс арыентаваны на лакальную культуру і яе праявы ў пластыцы, кампазіцыі, эстэтыцы, а яшчэ ў строях. Сапраўднае задавальненне атрымліваеш ад назірання за сцэнічнай модай: якія прыгожыя і непаўторныя беларускія вышыванкі ўпрыгожваюць касцюмы ўдзельнікаў.

1C9A0051

1C9A0038

1C9A0044

1C9A0039

Добра вытрымалі танцавальны рытм і паўторна выйшлі на паклон пры ўзнагароджанні ўсе ўдзельнікі фестывалю. Але конкурс патрабуе вызначэння пераможцаў. З гонарам магу зазначыць, што калектывы Воранаўшчыны ўзялі не толькі прызавыя месцы. Танцавальны гурт Пялясскай сярэдняй школы з навучаннем на літоўскай мове з кампазіцыяй “Ткачыхі” стаў пераможцам у старэйшай узроставай групе. Першае месца таксама занялі ансамбль танца “Задорынка” і ўзорны ансамбль танца “Вярбіначка” з Гродна. Віншуем пераможцаў!

Першы абласны фэст народнага танца стане традыцыйным для нашага раёна і будзе праводіцца праз год. Да новых сустрэч!

1C9A00531C9A0055
1C9A00671C9A00691C9A00701C9A00741C9A00811C9A00851C9A00901C9A00921C9A00941C9A01041C9A01091C9A01111C9A01131C9A01211C9A01291C9A01331C9A01491C9A01531C9A01551C9A01581C9A01651C9A01841C9A01861C9A01941C9A01951C9A02031C9A02041C9A02091C9A02131C9A02161C9A02191C9A02221C9A02271C9A02311C9A02331C9A02401C9A02461C9A02471C9A02501C9A02521C9A02541C9A02581C9A02641C9A02661C9A02671C9A02711C9A02741C9A02761C9A02801C9A02811C9A02841C9A02851C9A02891C9A02901C9A02921C9A02951C9A03011C9A03061C9A03131C9A03161C9A03181C9A03191C9A03201C9A03211C9A03231C9A03291C9A03341C9A03401C9A03471C9A03591C9A03631C9A03671C9A03691C9A03721C9A03761C9A03781C9A03791C9A03801C9A03931C9A03981C9A04001C9A04081C9A04141C9A04161C9A04171C9A04211C9A04231C9A04251C9A04271C9A04341C9A04361C9A04401C9A04411C9A04441C9A04491C9A04521C9A04531C9A04581C9A04641C9A04651C9A04711C9A04731C9A0478IMG_6487IMG_6505IMG_6511IMG_6517IMG_6521IMG_6531IMG_6537

1C9A04931C9A04951C9A05011C9A05061C9A05111C9A05151C9A05201C9A05251C9A05291C9A05341C9A05361C9A05431C9A05541C9A05551C9A05571C9A05611C9A05621C9A05691C9A05731C9A05771C9A05821C9A05911C9A05951C9A06001C9A06011C9A06031C9A06041C9A0608