У рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў перыяд з 20 сакавіка па 20 кастрычніка 2017 года адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу літаратурных музеяў (экспазіцый) у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (далей – конкурс).
На конкурс былі прадстаўлены справаздачы аб дзейнасці 18 музеяў і музейных экспазіцый устаноў адукацыі з 14 раёнаў Гродзенскай вобласці Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўлялася далучэнне моладзі да літаратурнай спадчыны малой радзімы, выхаванне любові і цікавасці да творчасці славутых землякоў сродкамі музейнай дзейнасці, актывізацыя і актуалізацыя дзейнасці літаратурных музеяў устаноў адукацыі па ўкараненні інавацыйнага вопыту і эфектыўных форм работы.
На падставе рашэння журы па падвядзенні вынікаў абласнога этапа конкурсу літаратурных музеяў (экспазіцый) у ліку лепшых у намінацыі у намінацыі “Літаратурны музей” адзначаны справаздачы аб дзейнасці: -літаратурна-краязнаўчага музея імя М.Васілька УА “Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” Гродзенскага раёна, кіраўнік Салей Алена Міхайлаўна;- літаратурна-краязнаўчага музея А.С.Пашкевіч (Цёткі) ДУА “Астрынская сярэдняя імя А.С.Пашкевіч (Цёткі), кіраўнік Балобан А.С.;-літаратурна-краязнаўчага музея “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці”, кіраўнік Савянкова Таццяна Анатольеўна;-літаратурнага музея ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа” Дзятлаўскага раёна, кіраўнік Шаркут Людміла Іосіфаўна;-літаратурна-краязнаўчы музей ДУА “Жупранская сярэдняя школа імя Ф.К.Багушэвіча” Ашмянскага раёна, кіраўнік Мікліс Валянціна Мечыславаўна; у намінацыі “Літаратурная экспазіцыя”:- літаратурнай экспазіцыі “І плыве твой Радок, і звініць тваё Слова!” гісторыка-краязнаўчага музея ДУА “Луненская сярэдняя школа Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” Мастоўскага раёна, кіраўнікі Эйсмант Ларыса Уладзіміраўна,Чэрнік Алена Міхайлаўна;- літаратурнай экспазіцыі “Я не был солдатом” ДУА “Сярэдняя школа № 27 г.Гродна”, кіраўнік Васіленка Дзмітрый Васільевіч;- літаратурнай экспазіцыі “На нёманскай хвалі” ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Гродна імя В.Усава”, кіраўнікі Целеш Анастасія Андрэеўна, Амелька Алена Аляксандраўна; — літаратурнай экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа” Лідскага раёна, кіраўнік Марцэвіч Таццяна Анатольеўна;- літаратурнай экспазіцыі “Памятаючы мінулае,упэўнена крочым у будучае” ДУА “Гімназія г.Свіслачы”, кіраўнікі Каскевіч Таццяна Юр’еўна,Семяняка Інэса Яўгеньеўна.