27 снежня на базе ДУА «Лiцэй 1 г. Гродна» прайшоў гарадскі краязнаўчы турнір “Рыцары краязнаўства”

 Загадкі, шарады, рэбусы, краязнаўчыя заданні з самых розных галін ведаў стварылі сапраўдны мазгавы штурм для ўдзельнікаў конкурсу. Школьнікі, ліцэісты, гімназісты змагаліся за званне інтэлектуальных рыцараў у паядынках па гісторыі, прыродазнаўству, этнаграфіі і лінгвістыцы. Пераможцамі турніру сталі каманды СШ №13 г. Гродна і СШ №28 г. Гродна, паказаўшыя грунтоўныя веды і здолеўшыя справіцца з самымі цяжкімі заданнямі. Турнiр быў праведзены пад эгiдай аддзела адукацыi Гродзенскага гарвыканкама i прысвечаны Году малой радзiмы.