2 снежня 2017 г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №3 імя В.М.Усава г.Гродна” адбылося адкрыццё этнаграфічннага музея “Скарбонка”

2 снежня 2017 г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №3 імя В.М.Усава г.Гродна” адбылося адкрыццё этнаграфічннага музея “Скарбонка”.

У свяце прынялі ўдзел вучні, іх бацькі, настаўнікі.

Сярод гасцей — ганаровы член грамацкага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Ермашкев Б.І., народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі”.

Удзельнікі свята змаглі пачаставацца нацыянальнымі беларускімі стравамі, якія падрыхтавалі удзельнікі праекта «Госці ў хату» – калектывы 1-7 класаў разам з бацькаммі.

Мэта нашага музея — знаёміць дзяцей з культурай беларускага народа, прабуджаць цікавасць да свайго радаводу, да сям’і, да гісторыі роднага краю, выхоўваць пачуццё гонару за працоўныя, творчыя справы старэйшых пакаленняў, фарміраваць пацуццё павагі і любові да роднай хаты, да свайго роду, да сваёй Радзімы.

Галоўныя напрамкі:

— даследчы;

— дэкаратыўна;

-прыкладны;

— экскурсійны.

Галоўнай умовай адраджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў з’яўляецца зварот да роднай мовы, народных традыцый, культуры, вуснай паэтычнай творчасці: песні, абрады, гульні, рамёствы, звычаі. Калі ўсё добрае, назапашанае нашымі продкамі залажыць у малодшым узросце, гэта і застанецца, гэта будзе з кожным усё жыццё. Бо і сэрца, і розум дзяцей чыстыя!

Бо ад нас, дарослых, залежыць, якім выхаваем новае пакаленне грамадзян незалежнай Беларусі!