19 лістапада 2018 года дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” запрашае прыняць удзел у семінары «Асаблівасці выкладання беларускай мовы на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”

Да ўдзела запрашаюцца: настаўнікі пачатковых класаў

Працяг: 1 дзень

Пачатак: 19.11.2018 г. у 10.00 гадзін

Месца правядзення: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”

Кошт навучання: 33,11 (трыццаць тры рублі, 11 кап.)

У праграме семінара будуць разглядацца наступныя пытанні:

родная мова як фактар выхавання і развіцця навучэнцаў;

методыка развіцця звязнага вуснага і пісьмовага маўлення;

вывучэння складаных тэм курса беларускай мовы ў пачатковых класах;

метады і прыёмы граматычнай правільнасці маўлення;

асаблівасці слоўнікавай работы пры вывучэнні беларускай мовы.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 09.00. Пачатак семінара – у 10.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Гагарына, 6.

Электронная рэгістрацыя ўдзельнікаў семінара будзе ажыццяўляцца да 16 лістапада 2018 года па наступным электронным адрасе: https://goo.gl/forms/2d4p67OQJoqLFP193

Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючых арганізацый.